Чытаем Centesimus annus
У гэтым выпуску аўтар прапануе разгарнуць энцыкліку Яна Паўла ІІ Centesimus annus і дакладна прыгледзецца, што і як там гаворыцца.
Дакумент падзелены на шэсць раздзелаў і ахоплівае шэсць тэм, якія былі асабліва актуальнымі на пачатку 1990-х, хоць іх актуальнасць захоўваецца і да сённяшняга дня.
Пасля кароткага ўступу (1-3) Папа распавядае пра асаблівасці Rerum novarum Льва XIII і яго дыягназе тагачасных выклікаў (“новых рэчаў”) (4-11). Затым ён звяртае ўвагу на выклікі ХХ стагоддзя, указваючы на глыбокія супярэчнасці гэтага стагоддзя (12-21). Цэлы раздзел Папа прысвячае 1989 году, даючы філасофскі і багаслоўскі аналіз пераломнага моманту сучаснай гісторыі і падкрэсліваючы ўдзел Касцёла ў грамадска-палітычных пераменах (22-29). Наступны раздзел прысвячаны эканамічнай этыцы, але пазначана пры гэтым, што пытанне сацыяльна-эканамічнай мадэлі застаецца адкрытым (30-43). Раздзел пяты прысвечаны хрысціянскай канцэпцыі дзяржавы. З гэтай нагоды Папа выказвае павагу да “прававой аўтаноміі дэмакратычнай сістэмы”, падкрэсліваючы важнасць “прынцыпу субсідыярнасці” (дапаможнасці) (44-52). У шостым і апошнім раздзеле Папа нанова фармулюе пастулат персаналізму, які прысутнічае ў большасці іншых яго энцыклік: “Чалавек — гэта шлях Касцёла” (53-62).
Больш падрабязней пра кожны раздзел энцыклікі Centesimus annus слухайце ў падкасце.