Пошук

Мікалай Катовіч. Пецярбугскі архітэктар на Палессі

У новым выпуску перадачы “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра незаслужана забытае імя ў гісторыі беларускай архітэктуры – Мікалая Катовіча, таленавітага дойліда, які будаваў тэатры і палацы ў Пецярбургу, а пасля прысвяціў сваё жыццё і здольнасці Беларускаму Палессю.

Катовіч не прыняў савецкую ўладу і вярнуўся з Пецярбургу на радзіму, каб аздабляць наш край нават у цяжкія часы. Ён будаваў храмы, школы і фабрыкі Пінска, Брэста, Кобрына, Драгічына, Століна і дзясяткаў іншых мястэчак.

Магіла Мікалая Катовіча не знойдзеная, але яго спадчына жыве ў архітэктурных помніках беларускіх гарадоў, сведчачы пра каштоўнасці вечныя.
 

17 ліпеня 2025