Марыя Гажыч. Мастачка-манахіня
У гэтым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра Марыю Гажыч – адну з першых жанчын-мастачак у нашым краі, таленавітага жывапісца, рэстаўратара і настаўніцу.
Жыццё Марыі Гажыч – гэта шлях ад свецкага мастацтва і еўрапейскіх акадэмій да манаскага паклікання і служэння Богу пад імем сястры Паўлы.
Аўтар падкаста знаёміць з яе творчымі поспехамі ў Варшаве, Парыжы, Мюнхене і Сан-Францыска, распавядае пра гады, праведзеныя на Гарадзеншчыне, пра духоўнае ператварэнне, якое змяніла ўсё яе жыццё, а таксама пра спадчыну, што і сёння захоўваецца ў Гродне і далёка за яго межамі.
02 красавіка 2026