Пошук

Павел Валынцэвіч. Святар з фатакамерай

У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра айца Паўла Валынцэвіча – праваслаўнага святара-настаўніка і аднаго з піянераў беларускай фотасправы.

Нарадзіўшыся ў Вялікай Бераставіцы ў 1875 годзе, ён прайшоў праз дзве сусветныя вайны, змены ўладаў і шмат цяжкасцяў, але ніколі не пакідаў радзіму. Яго фатаздымкі, зробленыя з 1900–1959 год, захавалі жыццё заходнебеларускай правінцыі: штодзённыя справы, прыроду і сямейныя традыцыі.

Сёння гэтыя творы экспануюцца і друкуюцца ў кнігах, а імя выдатнага фатографа-святара ўстойліва ўвайшло ў культурную памяць Беларусі, падкрэслівае аўтар.

09 красавіка 2026