Пошук

Эдмунд Фрык. Будаўнік дзіўных палацаў і касцёлаў

У новым выпуску аўтарскай праграмы Сяргея Харэўскага “У люстэрку вечнасці” — аповед пра Эдмунда Фрыка, таленавітага архітэктара, інжынера і энцыклапедыста родам з Гарадзеншчыны. Яго палацы, касцёлы і гарадскія праекты ўпрыгожылі Перм, Віцебск, Коўна, Варшаву і іншыя гарады, а створаныя ім будынкі і сёння здзіўляюць сваёй прыгажосцю і маштабам.

Аўтар расказвае пра жыццё дойліда, які будаваў неагатычныя святыні, удзельнічаў у запуску віцебскага трамвая, праектаваў дзівосныя палацы і пакінуў пасля сябе не толькі архітэктурную спадчыну, але і дзясяткі навуковых артыкулаў. Асобная ўвага — легендарнаму палацу ў Расонах, вядомаму як “дом у сто вокнаў”, і каталіцкім касцёлам, што сталі сапраўднымі жамчужынамі сваіх гарадоў.

Гэта гісторыя пра чалавека, чыё імя ў Беларусі амаль забытае, але чые творы і сёння адлюстроўваюцца ў люстэрку вечнасці.

12 мая 2026