Пошук

Язэп Гілярый Главацкі. Майстар ілюзій, жывапісец і літограф

У чарговым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра выбітнага мастака Язэпа Гілярыя Главацкага – майстра ілюзій, жывапісца і літаграфа, які нарадзіўся ў Мінску і пакінуў значны след у мастацтве Беларусі, Літвы і Польшчы.

Язэп Гілярый Главацкі вырас у творчай сям’і, вучыўся ў Віленскім універсітэце пад кіраўніцтвам Яна Рустэма, ствараў тэатральныя дэкарацыі, роспісы і літаграфіі, якія захаплялі сваёй ілюзіяй прасторы і святла.

У перадачы прагучыць гісторыя пра яго працу ў Мінску, Вільні і Варшаве, пра роспісы ў храмах і тэатрах, а таксама пра вядомыя партрэты і гістарычныя кампазіцыі.

Творы Главацкага сёння зберагаюцца ў музеях і касцёлах Літвы і Польшчы. На вялікі жаль, у Беларусі ягоных твораў пакуль няма, аднак імя гэтага славутага мастака, які нарадзіўся, вучыўся і вырас у сталіцы Беларусі, вартае таго,  каб яго памяталі і ў родным краі, - нагадвае аўтар падкаста.

21 мая 2026