Пошук

Зыгмунт Фогель. Пястун лёсу, зямляк караля

У гэтым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Зыгмунда Фогеля – мастака і архітэктара, які нарадзіўся ў беларускім Воўчыне і стаў адным з творцаў пры двары апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Фогель аб’ездзіў землі Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, пакінуўшы сотні акварэляў замкаў, касцёлаў, палацаў і гарадоў, многія з якіх сёння існуюць толькі на ягоных малюнках.

Шкада, што памяць пра выдатнага земляка дасёння аніяк не адлюстраваная ў Воўчыне – мястэчку, дзе ён нарадзіўся і гадаваўся. Хоць многім з нас ягоныя творы добра знаёмыя па кніжках ці па артыкулах. Разглядаючы творы Зыгмунда Фогеля, у кнігах ці на выставах, думаецца пра тое, як мінае слава зямная, але любоў да Айчыны і прыгажосць застаюцца ў Вечнасці, - нагадвае аўтар.

01 ліпеня 2026