Гелена Ромер-Ахенкоўская – графіня-мастачка і настаўніца
У новым выпуску праграмы “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Гелену Ромер-Ахенкоўскую – графіню, мастачку, пісьменніцу і настаўніцу, якая прысвяціла сваё жыццё мастацтву, асвеце і культурнаму развіццю Пастаўшчыны.
У яе знакамітым родзе было ажно шэсць мастакоў-прафесіяналаў! Гелена таксама мела талент і шмат малявала, стварала пейзажы і партрэты. Яна адкрывала школы, чытальні і бібліятэкі для сялян, пісала п’есы і падручнікі, займалася журналістыкай і літаратурай.
Яе жыццё прайшло праз драматычныя падзеі эпохі, але яна засталася вернай культурнай спадчыне свайго краю. Слухайце наш падкаст, каб даведацца пра мастачку і пісьменніцу, чыя творчасць і добрыя справы заслугоўваюць памяці.
27 жніўня 2026