Бачыць нябачнае. Псеўда-Арыстоцель
Што такое распазнанне сэрца і як яму можна вучыцца?
У гэтым выпуску перадачы “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша звяртаецца да старажытнага вучэння пра фізіягноміку, прыпісанага Псеўда-Арыстоцелю, і разважае пра тое, як унутраны стан чалавека можа праяўляцца ў словах і паставах.
Аўтар разважае пра чатыры духоўныя архетыпы, што выяўляюцца ў тым, як чалавек слухае і прамаўляе. Гэтая класіфікацыя дапамагае не толькі распазнаваць стан іншых, але і паставіць пытанне самому сабе: у якім стане маё сэрца?
04 мая 2025