Пошук

2025.07.06 Podcast in lingua bielorussa. Gregory Skovoroda

Грыгорый Скаварада. Сімпатыя сяброўства

У гэтым выпуску падкаста "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша разважае над тым, што такое сапраўднае сяброўства. Ці дастаткова проста мець супольныя інтарэсы? Ці ёсць нешта глыбейшае, што злучае людзей?

З дапамогай байкі Грыгорыя Скаварады "Салавей, Жаўрук і Дрозд" аўтар раскрывае паняцце, якое філосаф называе “састрасьцем”, або па-грэцку – сімпатыя. Гэта слова азначае не проста, што хтосьці “падабаецца”, а значыць, чалавек быццам “праходзіць праз тыя самыя перажыванні”.

Гэта значыць, што мы не проста адчуваем блізкасць, а мы падобныя ў жаданнях, упадабаннях і думках: у тым, што нас хвалюе, у тым, што любім, у тым, як шукаем праўду і Бога. Запрашаем паразважаць пра гэта разам!
 

06 ліпеня 2025