Пошук

2025.11.30 Podcast in lingua bielorussa. Filosofia

Ганс Урс фон Бальтазар. Прыгажосць

У гэтым выпуску ксёндз Раман Суша знаёміць з поглядамі Ганса Урса фон Бальтазара на прыгажосць і яе ролю ў хрысціянскім светаўспрыманні.

Паводле швейцарскага каталіцкага мысляра, без прыгажосці чалавечае жыццё губляе глыбіню і прывабнасць. Як толькі мы хоць адкуль пачынаем выкідваць прыгажосць, то штосьці перастае працаваць. Напрыклад, калі выкінуць з праўды прыгажосць, то гэта будзе падобна на сухую лекцыю, нудную і нецікавую. Калі вырваць прыгажосць з жыцця, то жыццё згубіць смак, адчуем бессэнсоўнасць.

Пра тое, якое значэнне ў слова “прыгажосць” укладвае Бальтазар, вы даведаецеся, слухаючы гэты падкаст.
 

30 лістапада 2025