Пошук

2026.02.22 Podcast sulla filosofia in lingua bielorussa. Fink

Ойген Фінк. Гульня

У гэтым падкасце ксёндз Раман Суша звяртаецца да нямецкага філосафа Ойгена Фінка, вучня і супрацоўніка Марціна Хайдэгера.

У сваёй працы “Асноўныя феномены чалавечага існавання” Фінк вылучае пяць ключавых з'яў, якія вызначаюць і адрозніваюць чалавека. Гэта смерць, праца, улада, любоў – і… гульня. Так, гульня стаіць у адным шэрагу са смерцю і любоўю.

Паводле Фінка, мы недаацэньваем гульню, бо прывыклі лічыць сапраўдным толькі тое, што карыснае. Але гульня – не толькі забава: яна ахоплівае ўсё чалавечае жыццё, ад працы і кахання да палітыкі, і адкрывае перад намі асаблівы свет — свет сэнсу, у якім чалавек вучыцца бачыць праблемы глыбей, радавацца самаму працэсу, а не толькі вынікам.

Філосаф нагадвае, што без гульні жыццё становіцца занадта суровым, і мы губляем лёгкасць.
 

22 лютага 2026