Старонкі гісторыі. Сады каталіцкіх кляштараў у Беларусі
Ад самага пачатку хрысціянскага манаства, штодзённае жыццё ў кляштарах было звязана з клопатам пра зямлю. Манахі апрацоўвалі глебу, саджалі дрэвы, вырошчвалі зёлкі і гародніну. Так з’явіліся першыя кляштарныя сады, якія давалі супольнасці і ежу, і лекавыя расліны.
Але гэтая праца была большай за звычайную гаспадарку. Для манахаў догляд саду станавіўся працягам малітвы, сузірання прыгажосці стварэння і нават евангелізацыйнай справай.
З цягам стагоддзяў кляштарныя сады ператварыліся ў сапраўдныя цэнтры ведаў і традыцый. Тут захоўваліся сакрэты вырошчвання траў, кветак і пладовых дрэў, якія станавіліся асновай для медыцыны, кулінарыі і мастацтва ўпарадкавання прасторы.
Такую ролю каталіцкія кляштары выконвалі і на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта мы гаворым з нашай госцяй, спадарыня Раісай Зянюк, кандыдатам гістарычных навук, даследчыцай дзейнасці каталіцкіх манаскіх ордэнаў і духавенства ў ХІХ – ХХ стагоддзях.