Польскі бізнесмен фундуе найвышэйшую ў Еўропе статую Марыі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Паводле інфармацыі Каталіцкага інфармацыйнага агенцтва (KNA), мясцовыя ўлады ўжозацвердзілі праект будаўніцтва манументальнай скульптуры, якая размесціцца за 170 кіламетраў на паўночны захад ад Варшавы. Бургамістр Кікола Рэната Галембеўска пацвердзіла, што ўсе неабходныя дазволы атрыманы.
"Мы ганарымся тым, што менавіта наша мястэчка стане месцам размяшчэння такога ўнікальнага помніка. Гэта будзе сапраўдны сімвал нашай веры і набожнасці да Маці Божай", - падкрэсліла палітык.
Праект прадугледжвае ўзвядзенне 40-метровай скульптуры на 15-метровым п'едэстале ў форме кароны. Плануецца, што будаўніцтва завершыцца ў 2026 годзе. Помнік размесціцца непадалёк ад марыйнага санктуарыя ў вёсцы Канатопе.
"Новая статуя стане самай высокай марыйнай скульптурай у Еўропе, пераўзыходзячы 35-метровы помнік Маці Божай у французскім горадзе Мірыбель, узведзены больш за 80 гадоў таму", - паведамляе KNA. Сусветны рэкорд належыць філіпінскай статуі Багародзіцы вышынёй больш за 90 метраў.
Варта адзначыць, што 15 гадоў таму Польшча ўжо прыцягвала ўвагу падобным праектам – у горадзе Свебодзін была ўзведзена 52-метровая статуя Хрыста. Аднак сёння самай высокай скульптурай Збаўцы лічыцца 61-метровы помнік у Інданезіі, асвечаны ў 2024 годзе.