Пошук

"Ноч даследчыкаў" у дзіцячай клініцы “Bambino Gesù” . Ілюстрацыйная выява "Ноч даследчыкаў" у дзіцячай клініцы “Bambino Gesù” . Ілюстрацыйная выява 

“Bambino Gesù” адчыніць дзверы лабараторый для дзяцей і падлеткаў

Ватыканскі педыятрычны шпіталь “Bambino Gesù” запрашае дзяцей і падлеткаў у свет навуковых даследаванняў і адкрыццяў. У праграме – эксперыменты, экскурсіі і інтэрактыўныя мерапрыемствы. Ініцыятыва пройдзе 26 верасня 2025 года ў рамках “Еўрапейскай ночы даследчыкаў”.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Наведвальнікаў чакае насычаная праграма: з 18:00 да 23:00 яны змогуць паўдзельнічаць у лабараторных эксперыментах, паспрабаваць сябе ў інтэрактыўных гульнях, здзейсніць 3D-вандроўкі па чалавечым целе і даследаваць штучны інтэлект. Будзе магчымасць пазнаёміцца з мікрабіётай, імуннай сістэмай, сакрэтамі скуры і нейранавукай, якая дазваляе зразумець, як мозг рэагуе на стымулы, ператвараючы эмоцыі ў інструменты для дабрабыту дзяцей.

Маленькіх наведвальнікаў чакаюць тэматычныя стэнды і экскурсіі па лабараторыях, дзе даследчыкі пакажуць ім, як навуковыя ідэі і адкрыцці ператвараюцца ў новыя метады тэрапіі. Акрамя таго, адбудуцца майстар-класы па здаровым ладзе жыцця для дзяцей і падлеткаў.

Арганізатары імкнуцца паказаць маладому пакаленню, як навуковыя адкрыцці могуць палепшыць жыццё пацыентаў, а таксама зацікавіць дзяцей у прафесіі медыка або навукоўца.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца на афіцыйным сайце арганізатараў. Там жа можна азнаёміцца з раскладам, падрабязнай праграмай і дадатковай інфармацыяй.

23 верасня 2025, 13:05