Ініцыятыву "Святары супраць генацыду" падтрымалі сотні чалавек
Марыя Валодзіна - Vatican News
Святары асудзілі як учыненую ХАМАС разню 7 кастрычніка, так і непрапарцыйны адказ Ізраіля: забойствы нявінных людзей, бамбардзіроўкі, ваенныя злачынствы, этнічныя чысткі, выкарыстанне голаду ў якасці зброі і генацыд Ізраіля супраць палесцінскага народа. Яны заклікалі паважаць міжнароднае права, рэзалюцыі ААН і пастановы Міжнароднага крымінальнага суда супраць тых, хто прыгнятае і душыць нявінныя чалавечыя жыцці.
22 верасня 2025 года, напярэдадні Генеральнай асамблеі ААН, сетка “Святары супраць генацыду” плануе правесці агульнанацыянальную малітоўную сустрэчу ў Рыме. Шэсце распачнецца ад касцёла Сант-Андрэа-ін-Квірынале і завершыцца ля Палаца Мантэчыторыа, сядзібы італьянскага парламента.
Падрабязней пра ініцыятыву можна даведацца на сайце ксаверыянаў.