Пошук

Гуманітарныя пакеты з Ватыкана для жыхароў Харкава Гуманітарныя пакеты з Ватыкана для жыхароў Харкава 

Антыбіётыкі для Газы, ежа для Харкава ад Пантыфіка

Пантыфік праз Апостальскую элемазінарыю накіраваў 5 тысяч доз антыбіётыкаў для дзяцей у Газе. Адначасова працягваецца размеркаванне харчовых набораў ва Украіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Праз Апостальскую элемазінарыю ў Газу было накіравана 5 тысяч доз антыбіётыкаў, прызначаных для дзяцей, якія з'яўляюцца аднымі з найбольш пацярпелых ахвяр двухгадовага канфлікту. Гэты жэст стаў магчымым дзякуючы адкрыццю пунктаў пропуску для гуманітарнай дапамогі мясцоваму насельніцтву.

"Мы кіруемся словамі апостальскай адгартацыі "Dilexi te", прысвечанай бедным, - сцвярджае кардынал Конрад Краеўскі, прэфект Дыкастэрыі па міласэрным служэнні, - бо неабходна дзейнічаць, надаваць увагу тым, хто ў патрэбе".

Адпраўленыя антыбіётыкі ўжо размеркаваны сярод тых, хто мае патрэбу, праз Лацінскі Патрыярхат у Іерусаліме.

Новая партыя гуманітарнай дапамогі з Ватыкана ў Газу
Новая партыя гуманітарнай дапамогі з Ватыкана ў Газу

Дабрачыннасць Папы не спыняецца і ў кантэксце канфлікту ва Украіне. Пасля шматлікіх місій па дастаўцы дапамогі, генератараў, цёплай вопраткі для барацьбы з холадам, Апостальская элемазінарыя працягвае падтрымліваць пацярпелых.

Нядаўна ў Харкаў прыбылі пакеты з надпісам на італьянскай і ўкраінскай мовах: "Дар Папы Льва XIV для насельніцтва Харкава". Унутры знаходзяцца кансервы, алей, макароны, мяса, а таксама мыйныя сродкі.

Гэта канкрэтны жэст салідарнасці Святога Айца з людзьмі, якія церпяць ад наступстваў ваеннага канфлікту.
 

14 кастрычніка 2025, 10:24