Пошук

Катэдра ў Чыкага. Ілюстрацыйнае фота Катэдра ў Чыкага. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Роля рэлігіі ў ЗША: усё больш пазітыўных ацэнак

Новае даследаванне “Pew Research Center” паказвае, што ўсё больш амерыканцаў бачаць рост уплыву рэлігіі ў грамадстве і станоўча ацэньваюць гэтую тэндэнцыю.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паводле даследавання, праведзенага ў ЗША, за апошні год доля амерыканцаў, якія лічаць, што рэлігія набірае вагу ў грамадскім жыцці, вырасла з 18 да 31 працэнтаў – гэта рэкордны паказчык за 15 гадоў.

Хоць большасць (73 працэнтаў католікаў) па-ранейшаму бачыць зніжэнне ўплыву рэлігіі, агульная тэндэнцыя мяняецца. Сярод католікаў доля тых, хто заўважае рост, павялічылася да 27 працэнтаў.

Больш за палову амерыканцаў (59 працэнтаў) станоўча ацэньваюць ролю рэлігіі ў жыцці краіны, сярод католікаў гэты паказчык яшчэ вышэйшы – 71 працэнтаў. Адначасова ўпершыню з 2020 года большасць (58 працэнтаў) жыхароў ЗША, у тым ліку 55 працэнтаў католікаў, адчуваюць канфлікт паміж сваімі рэлігійнымі перакананнямі і сучаснай культурай.

Даследаванне таксама выявіла, што, хоць 30 працэнтаў католікаў лічаць патрыятызм "істотным" для хрысціянскай ідэнтычнасці, значна важнейшымі для іх з'яўляюцца сумленнасць і дабрыня.

Акрамя таго, 65 працэнтаў католікаў мяркуюць, што праўда можа быць у многіх рэлігіях, што адпавядае духу дэкларацыі Другога Ватыканскага Сабору "Nostra Aetate".
 

21 кастрычніка 2025, 11:17