Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Спадчына Яна Паўла ІІ натхняе спартсменаў ЗША

У ЗША былая фігурыстка стварыла праграму для спартсменаў, заснаваную на тэалогіі цела Яна Паўла ІІ, якая спалучае веру і псіхалогію.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Рэйчал Попсак Айзек, былая амерыканская фігурыстка і тэрапеўт, распрацавала ўнікальную фармацыйную праграму для спартсменаў. Яе падыход, у адрозненне ад традыцыйнай спартыўнай псіхалогіі, якая засяроджваецца на выніках, прапануе цэласны погляд на чалавека, аб'ядноўваючы розум, цела і душу.

Праект натхнёны тэалогіяй цела святога Яна Паўла ІІ. Галоўная мэта – дапамагчы спартсменам пераадолець ціск, перфекцыянізм і няўпэўненасць, будуючы сваю самаацэнку не на спартыўных дасягненнях, а на ўсведамленні ўласнай годнасці як Божага стварэння.

Праграма вучыць успрымаць цела не як інструмент для рэкордаў, а як дар, які патрабуе павагі і клопату. Такім чынам, вера становіцца неад’емнай часткай шляху да поспеху, умацоўваючы дух і псіхалагічную ўстойлівасць.
 

22 кастрычніка 2025, 12:07