Брусель: рэлігія як этычны фундамент Еўропы
Аляксандр Амяльчэня – Vatican News
Кіраўнік ведамства па міграцыі і ўнутраных справах падкрэсліў: рэлігійныя супольнасці захоўваюць моцны ўплыў на мясцовым узроўні, таму іх роля ў пабудове мастоў паразумення крытычна важная. "Талерантнасць – гэта фундамент усіх рэлігій", - адзначыў Брунер у размове з прадстаўнікамі хрысціянства, ісламу, юдаізму і будызму.
Удзельнікі дыскусіі пагадзіліся, што вернікі павінны не толькі яднаць, але і акрэсліваць "чырвоныя лініі" там, дзе парушаюцца правы чалавека. Ганна Гідэон з Лютэранскай Царквы ў Германіі нагадала пра гістарычную адказнасць хрысціян перад тварам несправядлівасці.
У сваю чаргу, каталіцкі біскуп Чэслаў Козан заклікаў Касцёл быць адважным "голасам сумлення" ў грамадстве, асабліва ў пытаннях міграцыі і беднасці, настойваючы, што сапраўднае хрысціянства несумяшчальнае з няталерантнасцю.
Гэты дыялог, замацаваны ў Лісабонскай дамове, стаў чарговым крокам у супрацоўніцтве паміж Бруселем і рэлігійнымі арганізацыямі.