Пошук

Гуманітарны груз ад Святога Айца Гуманітарны груз ад Святога Айца 

Украіна: дапамога ад Папы дастаўлена ў Харкаў

Апостальская Сталіца працягвае аказваць гуманітарную дапамогу насельніцтву Украіны, якое пакутуе ад вайны, абстрэлаў і холаду. У Харкаў прыбыў чарговы грузавік з Ватыкана.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Адзенне, коўдры і рэчы першай неабходнасці, адпраўленыя ў прыфрантавы горад Святым Айцом, дасягнулі месца прызначэння. Гэта чарговая гуманітарная ініцыятыва, была звязана з Юбілеем бедных, які 16 лістапада 2025 года адзначаўся ў Касцёле.

Дапамога стала яшчэ адным жэстам Льва XIV, які, працягваючы шлях, распачаты Францішкам, даручыў Апостальскай элезамінарыі клапаціцца пра тэрміновыя патрэбы ўкраінскага насельніцтва, што ўжо шмат гадоў пакутуе ад ваенных дзеянняў.

“На жаль, людзі гінуць кожны дзень. Мы павінны настойваць на міры”, - сказаў Пантыфік падчас нядаўняй размовы з журналістамі ў Кастэль-Гандольфа, заклікаючы да неадкладнага спынення агню і пачатку дыялогу.
 

24 лістапада 2025, 10:30