Пошук

Вынікі ўрагану "Меліса" на Кубе Вынікі ўрагану "Меліса" на Кубе  (AFP or licensors)

ЗША: $3 млн Касцёлу на Кубе для ахвяр стыхіі

Дзяржаўны дэпартамент ЗША абвясціў аб перадачы 3 мільёнаў долараў для ахвяр урагану "Меліса" на Кубе. Сродкі будуць накіраваны праз структуры Каталіцкага Касцёла, а не праз урад у Гаване.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэты жэст з'яўляецца праявай "гуманітарнай дыпламатыі" і мае асаблівае значэнне ў кантэксце эканамічнага эмбарга, уведзенага ЗША супраць камуністычных уладаў Кубы. Адначасова гэта сведчыць пра прызнанне ролі Каталіцкага Касцёла, які на працягу дзесяцігоддзяў прадпрымае стрыманыя спробы пасрэдніцтва паміж Вашынгтонам і Гаванай.

Стыхія нанесла значныя страты ўсходняй частцы вострава, разбурыўшы дамы і інфраструктуру. Ініцыятыва ЗША разглядаецца як падтрымка кубінцаў, больш за 70 працэнтаў якіх, паводле праваабаронцаў, жывуць за мяжой беднасці.
 

04 лістапада 2025, 09:22