Пантыфік заклікаў свет дапамагчы пацярпелым у Азіі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Завяршаючы нядзельную сустрэчу з вернікамі, Леў XIV звярнуў увагу на драматычныя падзеі ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. Рэгіён сур'ёзна пацярпеў ад нядаўніх прыродных катастроф, якія прынеслі разбурэнні і чалавечыя ахвяры.
Жэсты салідарнасці
Святы Айцец запэўніў у сваёй малітоўнай блізкасці да загінулых і іх сем'яў, а таксама да тых, хто ўдзельнічае ў выратавальных аперацыях. Ён скіраваў рашучы заклік да міжнароднай супольнасці і ўсіх людзей добрай волі падтрымаць насельніцтва гэтых рэгіёнаў "жэстамі канкрэтнай салідарнасці".
Па традыцыі, Пантыфік прывітаў групы пілігрымаў, якія сабраліся на Плошчы Святога Пятра. Асаблівыя словы былі адрасаваны вернікам з Перу, а таксама палякам, якія ў гэты дзень праводзяць збор дапамогі для Касцёла ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.
Супольнасць у малітве
Сярод прысутных Леў XIV адзначыў групу студэнтаў з Партугаліі і шматлікія парафіяльныя групы з Італіі. Асобнае прывітанне атрымалі моладзь, якая рыхтуецца да сакрамэнту канфірмацыі, міністранты з Балонні і прадстаўнікі таварыства "Madonna del Granato".
Папа пажадаў усім добрай нядзелі і плённага працягу Адвэнту.