Езуіт з Алепа: Сірыя застаецца парахавой бочкай
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Аўстрыйскі езуіт Геральд Баўмгартнер, які служыць у Алепа, апісвае сітуацыю ў краіне як "парахавую бочку". Па яго словах, нягледзячы на заканчэнне кіравання Асада, бяспека застаецца ілюзорнай: лакальныя перастрэлкі і ўспышкі насілля здараюцца рэгулярна, з гэтай прычыны часам даводзіцца адмяняць набажэнствы.
Аднак ёсць і станоўчыя змены: стабільная падача электрычнасці і знікненне страху выказваць свае думкі. Езуіты выкарыстоўваюць гэтую адкрытасць для арганізацыі міжрэлігійнага дыялогу паміж алавітамі, друзамі, курдамі, хрысціянамі і сунітамі.
Хоць колькасць хрысціян скарацілася да крытычных 2 працэнтаў, святар, якога цытуе kathpress.at, перакананы ў неабходнасці заставацца, каб дапамагаць людзям аднаўляць краіну і вярнуць ім "сапраўднае Божае Нараджэнне", якога яны былі пазбаўлены ў мінулыя гады.