Пошук

Бежанцы-рахінджа перасякаюць мяжу з М'янмы ў Бангладэш, уцякаючы ад пераследу і насілля Бежанцы-рахінджа перасякаюць мяжу з М'янмы ў Бангладэш, уцякаючы ад пераследу і насілля 

Трагедыя М’янмы: кардынал Бо папярэджвае пра “полікрызіс”

Кардынал Чарльз Маунг Бо, арцыбіскуп Янгона, папярэдзіў аб “спляценні крызісаў”, якое цягне М’янму ў бездань праз пяць гадоў пасля ваеннага перавароту.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сітуацыя ў краіне застаецца катастрафічнай: эканоміка разбурана, цэны імкліва растуць, а больш за 3,5 мільёна чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Паводле слоў кардынала, найбольш балюча шматлікія праблемы ўдарылі па моладзі, якая жыве ў пастаянным страху перад насіллем і прымусовым прызывам у войска. “Цэлае пакаленне за гэты час страціла пяць гадоў школьнай адукацыі”, - са смуткам адзначыў іерарх у размове з “Vatican News”.

У гэтыя складаныя часы Касцёл бачыць сваю місію ў пасрэдніцтве і служэнні справе прымірэння. Праз міжрэлігійныя ініцыятывы хрысціяне разам з будыстамі, мусульманамі і індуістамі шукаюць шляхі да міру. Адмаўляючыся ад мовы нянавісці, рэлігійныя супольнасці імкнуцца стаць, па словах кардынала Бо, “сакрамэнтам надзеі”, ствараючы астравы суіснавання пасярод жорсткага канфлікту.
 

17 лютага 2026, 11:57