Пошук

Леў XIV і Арам І пасля супольнай малітвы ў Ватыкане Леў XIV і Арам І пасля супольнай малітвы ў Ватыкане  (@Vatican Media)

Каталікос Кілікіі: Цэрквы не могуць жыць у ізаляцыі

У зменлівым глабальным кантэксце Цэрквы не могуць жыць у ізаляцыі, – на гэта ўказаў Арам I, Каталікос Кілікіі Армянскай Апостальскай Царквы, падсумоўваючы свой візіту ў Ватыкан.

Ян Глінскі

Пасля трохдзённага прабывання ў Ватыкане, разнастайных сустрэч, аўдыенцыі ў Папы Льва XIV і супольнай з ім малітвы Каталікос адказаў на пытанні журналістаў. Ён падкрэсліў, што дзеля міру ў свеце патрэбен новы імпульс у экуменічным і міжрэлігійным дыялогу. Пры гэтым Арам І нагадаў, што адносіны і супрацоўніцтва паміж Армянскай Каталіцкай Царквой і Каталіцкім Касцёлам “гістарычна ўнікальныя”.

На думку іерарха, гэтае супрацоўніцтва тым больш важнае, што глабальны кантэкст вельмі зменлівы. “Мы не можам жыць у ізаляцыі”, - падкрэсліў Каталікос, па меркаванні якога, хрысціяне не могуць ігнараваць неабходнасць калектыўнага разважання аб вядзенні “дыялогу з іншымі” і захаванні пры гэтым уласнай ідэнтычнасці і вернасці сваім каштоўнасцям. “Гэта выклік, – прызнаў Арам I, – на які хрысціяне могуць адказаць разам. У гэтым кантэксце “дыялог з Ватыканам вельмі важны”.

Ліван – прыклад мірнага суіснавання з ісламам

Каталікос Калікіі, будучы ліванцам, засяродзіўся на блізкіх адносінах паміж Святым Пасадам і Ліванам. “Ліван трэба разглядаць з ісламска-хрысціянскай перспектывы”, - адзначыў Арам I, нагадаўшы, што гэтае плюралістычнае бачанне Лівана падзяляе і Папа, які сустрэўся з мусульманскай супольнасцю падчас сваёй паездкі ў Бейрут у пачатку снежня мінулага года. “Суіснаванне, – падсумаваў Каталікос Кілікіі Армянскай Апостальскай Царквы, – упісана ў гісторыю Лівана, які таму павінен заставацца ўзорным, каб паказаць свету, што можна суіснаваць і жыць у міры з ісламам”.
 

22 мая 2026, 08:22