Землятрус у Венесуэле: "Caritas" пачаў экстранную дапамогу
Аляксандр Амяльчэня Vatican News
Колькасць ахвяр можа ўзрасці, бо з найбольш пацярпелага штата Ла-Гуайра, які знаходзіцца каля сталіцы Каракаса, звесткі аб ахвярах пакуль не паступілі. Стыхія нанесла значныя пашкоджанні жылым дамам і інфраструктуры. Шматлікія жыхары страцілі сваё жыллё і правялі ноч пад адкрытым небам праз страх перад паўторнымі штуршкамі.
Аўстрыйская "Caritas" супольна з міжнароднымі партнёрамі рыхтуе дапамогу, якая прадугледжвае стварэнне часовых прытулкаў, забеспячэнне пітной вадой, прадуктамі і медыцынскім абслугоўваннем.
Генеральны сакратар па міжнародных праграмах арганізацыі Андрэас Кнап адзначыў, што людзі ў пацярпелых рэгіёнах за некалькі хвілін страцілі блізкіх, дамы і сродкі да існавання. "Зараз патрэбна хуткая міжнародная салідарнасць, каб жыццёва важная дапамога экстранна дайшла да пацярпелых сем'яў", - падкрэсліў прадстаўнік аўстрыйскага аддзялення папскай дабрачыннай ініцыятывы.
Ратавальныя і пошукавыя працы ў краіне працягваюцца, аднак іх ускладняюць разбураныя дарогі, адключэнне электрычнасці і новыя падземныя штуршкі.