Кардынал Кох: хрост аб'ядноўвае ўсіх хрысціян
Марыя Валодзіна - Vatican News
У сваёй прамове прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству адзначыў, што хрост - гэта сакрамэнт адзінства, які, паводле Марціна Лютэра і вучэння Другога Ватыканскага Сабора, дае "вечнае збаўленне ўсім, хто верыць у яго".
Важна і неабходна заўсёды захоўваць яркую памяць аб сваім хросце, пастаянна нагадваць сабе аб ім, імкнуцца глыбей зразумець яго і з удзячнасцю сведчыць аб ім. “Таму што хрысціянін - гэта той, хто ўмее дзякаваць за свой хрост”, - адзначыў іерарх.
Гэтая “выратавальная памяць будзе працягваць стымуляваць і натхняць экуменічны дыялог, які доўжыцца стагоддзямі", - дадаў ён, заклікаючы лютэран і католікаў не выпускаць з-пад увагі таксама і "балючыя ўспаміны", але зірнуць на іх “у ацаляючай і прыміраючай прысутнасці Бога", каб “разам пакінуць сумныя падзеі ў мінулым”.