Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Ritzau/Scanpix)

Ватыкан: бясплатныя стаматалагічныя паслугі для бяздомных

Падпісаны мемарандум аб узаемадзеянні паміж Дыкастэрыяй па міласэрным служэнні, універсітэтам UniCamillus і рымскай клінікай Madonna della Fiducia па стаматалагічнай дапамозе бяздомным.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэта яшчэ адна медыцынская паслуга ў дапаўненне да тых, якія бедныя людзі атрымліваюць у амбулаторыі Madre di Misericordia, што месціцца пад каланадай плошчы святога Пятра. З 2015 года бясплатнае лячэнне тут прапануюць 60 урачоў, медсясцёр і валанцёраў. Кожны год 6 тысячам чалавек аказваецца больш за 14 тысяч медыцынскіх паслуг.

Урачы, - патлумачыў кардынал Конрад Краеўскі, прэфект Дыкастэрыі па міласэрным служэнні - спачатку правядуць агляд бедных, якія патрабуюць стаматалагічнай дапамогі, а затым направяць іх у клініку Madonna della Fiducia ў рымскім раёне Аппіё Лаціна, дзе яны змогуць прайсці лячэнне.
 

07 верасня 2023, 14:06