Пошук

Дапаможнік на Год малітвы “Навучы нас маліцца” Дапаможнік на Год малітвы “Навучы нас маліцца”  

Новы дапаможнік па малітоўнай падрыхтоўцы да Юбілею

Выйшаў у свет дапаможнік, распрацаваны Дыкастэрыяй па справах евангелізацыі для суправаджэння хрысціянскіх супольнасцяў і асобных вернікаў у Год малітвы.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Назвай дапаможніка паслужыў евангельскі радок: “Навучы нас маліцца” (Лк 11,1). Ён запрашае актывізаваць малітву як асабісты дыялог з Богам, паразважаць аб веры, сваёй ролі ў сённяшнім свеце, у розных сферах жыцця і дзейнасці чалавека.

У зборнік увайшлі разважанні, указанні і парады, якія дазваляюць наладзіць больш поўны дыялог з Панам, у адносінах з людзьмі. Дапаможнік складаецца з раздзелаў, прысвечаных малітве ў парафіяльнай супольнасці, сям'і, моладзевай супольнасці, кляўзуровых ордэнах, санктуарыях, падчас катэхізацыі і духоўных рэкалекцый.

З дапаможнікам на італьянскай мове можна азнаёміцца тут. У бліжэйшы час з’явяцца пераклады на англійскую, іспанскую, партугальскую, польскую і французскую мовы.

21 лютага 2024, 12:03