Пошук

Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Харкаве ва Украіне Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Харкаве ва Украіне 

Арцыбіскуп Галахер правёў тэлефонную размову з Сяргеем Лаўровым

4 красавіка 2025 года адбылася тэлефонная размова паміж арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, сакратаром па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, і міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, у ходзе размовы бакі абмяркавалі агульную сітуацыю ў сусветнай палітыцы, з асаблівай увагай да сітуацыі ва Украіне і некаторых ініцыятыў, накіраваных на спыненне ваенных дзеянняў. Таксама была пацверджана гатоўнасць Святога Пасада працягваць гуманітарную дзейнасць, асабліва ў пытаннях абмену палоннымі.

Напрыканцы размовы былі разгледжаны пытанні, якія тычацца рэлігійнага жыцця, у тым ліку сітуацыі Каталіцкага Касцёла ў Расійскай Федэрацыі.

04 красавіка 2025, 13:02