Пошук

Уваходы ў Апостальскі Палац апячатаны спецыяльнымі пячаткамі Уваходы ў Апостальскі Палац апячатаны спецыяльнымі пячаткамі  

Ватыкан: апячатаныя ўваходы ў Апостальскі Палац перад канклавам

Спецыяльная камісія на чале з субстытутам па агульных справах Дзяржаўнага сакратарыята запячатала ўваходы ў Апостальскі Палац, пазначыўшы іх спецыяльнымі пячаткамі.

Vatican News

Напярэдадні Імшы “Pro eligendo Pontifice” ў Ватыкане адбылася працэдура зачынення ўваходаў у Апостальскі Палац, дзе будзе праходзіць канклаў 2025 года. Згодна з інфармацыяй, апублікаванай Залай Друку Святога Пасада, гэтую працэдуру ажыццявіла спецыяльная камісія.

На чале камісіі стаяў субстытут па агульных справах Дзяржаўнага Сакратарыята арцыбіскуп Эдгар Пэнья Пара. У склад камісіі таксама ўвайшлі Камандзір Папскай Швейцарскай Гвардыі палкоўнік Крыстаф Граф і Намеснік Камандзіра Корпуса Жандармерыі Дзяржавы Ватыкан Давідэ Джуліеці.

Падчас апячатвання дзярэй Апостальскага Палаца
Падчас апячатвання дзярэй Апостальскага Палаца

Акрамя вышэйзгаданых асоб, у працэдуры ўдзельнічалі супрацоўнікі Дырэкцыі Тэхнічных Службаў Губернатарата Дзяржавы Ватыкан. Усе ўваходы ў Апостальскі Палац былі апячатаны спецыяльнымі пячаткамі з надпісамі "Conclave" і "2025".

"Гэта частка традыцыйнай падрыхтоўкі да канклава", - адзначаецца ў паведамленні Залы Друку.

Працэдура з'яўляецца часткай працэсу падрыхтоўкі абмежаванай зоны канклава, дзе кардыналы будуць знаходзіцца падчас выбараў новага Пантыфіка.
 

07 мая 2025, 10:17