Пошук

Мансеньёр Раберта Кампізі Мансеньёр Раберта Кампізі 

Прызначаны новы прадстаўнік Святога Пасада ў ЮНЕСКА

27 верасня 2025 года Леў XIV прызначыў мансеньёра Раберта Кампізі пастаянным назіральнікам Святога Пасада пры Арганізацыі ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).

Vatican News

Да гэтага часу мансеньёр Кампізі займаў пасаду саветніка па агульных пытаннях Дзяржаўнага сакратарыята.

Акрамя прадстаўніцтва Святога Пасада ў ЮНЕСКА, дыпламату даручана таксама назіраць за дзейнасцю міжнародных каталіцкіх арганізацый.

Мансеньёр Раберта Кампізі атрымаў святарскае пасвячэнне 7 снежня 2002 года. Мае ступень доктара свецкага і кананічнага права Папскага Латэранскага ўніверсітэта. З 1 ліпеня 2010 года знаходзіцца на дыпламатычнай службе Святога Пасада. Працаваў у апостальскіх нунцыятурах у Кот-Д'івуары, Венесуэле, Італіі. З 2016 года працаваў у секцыі па агульных пытаннях Дзяржсакратарыята, а 26 кастрычніка 2022 года Папа Францішак прызначыў яго саветнікам па агульных пытаннях гэтага ведамства.

28 верасня 2025, 13:51