Узмоцнены склад камісіі Святога Пасада па сувязях з юдаізмам
Папа Леў XIV прызначыў чатырох новых кансультантаў Камісіі па рэлігійных сувязях з юдаізмам, якая дзейнічае пры Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Святы Айцец умацаваў склад важнай структуры, адказнай за дыялог паміж Каталіцкім Касцёлам і прадстаўнікамі юдаізму. Адпаведнае рашэнне было абнародавана Залай Друку Апостальскай Сталіцы 30 верасня 2025 года.
Новымі кансультантамі сталі тры іерархі: арцыбіскуп Бірмінгема Бернард Лонглі з Вялікабрытаніі, арцыбіскуп Расарыа Эдуарда Элісэа Марцін з Аргенціны, а таксама біскуп Рафік Нахра, патрыяршы вікарый лацінскага Патрыярхату Іерусаліма.
Чацвёртым кансультантам была прызначана свецкая асоба. Гэта доктар Наташа Даніэлі, якая займае пасаду дырэктара Бібліятэка мовазнаўства ва Універсітэце Ка’ Фоскары ў Венецыі, Італія.
30 верасня 2025, 12:15