Пошук

Вітраж з выявай Духа Святога ў ватыканскай базіліцы Вітраж з выявай Духа Святога ў ватыканскай базіліцы 

Сабор Святога Пятра: “прастора слухання" для людзей з праблемамі

У найбуйнейшым і найважнейшым хрысціянскім храме свету з'явіцца месца, дзе кожны зможа падзяліцца сваімі трывогамі і сумневамі з духоўнымі асобамі ці свецкімі вернікамі ў межах Святога года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У Базіліцы Святога Пятра будзе абсталявана асаблівая "прастора слухання" для людзей з клопатамі, пытаннямі і сумневамі, як паведаміў "La Stampa" сакратар Фабрыкі Святога Пятра ксёндз Арацыё Пэпэ. Наведвальнікі змогуць падзяліцца там з святарамі, манаскімі асобамі ці свецкімі вернікамі сваімі праблемамі і экзістэнцыяльнымі пытаннямі, на якія яны не знаходзяць адказаў.

Унікальная магчымасць задумацца аб сэнсе жыцця

"Для тых, хто ўваходзіць у базіліку як турысты ў пошуках прыгажосці, гэтая прастора можа стаць унікальнай магчымасцю; стымулам задаць сабе пытанні аб сэнсе жыцця і таксама пра Бога", - адзначыў святар.

Важна падкрэсліць, што гэтая ініцыятыва не з'яўляецца заменай споведзі. Для католікаў той, хто слухае, не замяняе спаведніка, падкрэсліў Пэпэ. У ватыканскай базіліцы ёсць дзясяткі канфесіяналаў, дзе сакрамэнт паяднання прапануецца на многіх мовах.

Слухаць, а потым гаварыць

Новая “прастора слухання” адпавядае пазіцыі Папы Францішка і Папы Льва XIV. Францішак называў уменне слухаць залатым правілам любых чалавечых адносін: "Слухаць, а потым гаварыць – выслухоўванне як першы акт камунікацыі".

Таксама Папа Леў XIV, які з 2001 па 2013 год быў генеральным прыёрам Ордэна аўгустынцаў, прыняў максіму гэтага доктара Касцёла: "Майце не сэрца ў вашых вушах, а вушы ў вашым сэрцы".
 

26 верасня 2025, 10:13