Юбілейны год: Папа скіруе да свету моцны заклік аб міры
Ян Глінскі
Як патлумачыў арцыбіскуп Рына Фізікела, прапрэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі, па жаданні Папы чуванне на Юбілей Марыйнай Духоўнасці, якому будзе спадарожнічаць фігура Маці Божай Фацімскай, стане часам “інтэнсіўнай малітвы за мір”. Гэтая падзея, прымеркаваная да Года надзеі, адбудзецца 11 кастрычніка 2025 года на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. Пачатак а 18.00.
Іерарх падкрэсліў, што чакае шматлікіх пілігрымаў, каб заклік аб міры, які Пантыфік хоча скіраваць да свету, “дайшоў туды, куды трэба”.
Прапрэфект ватыканскага ведамства, адказнага за падрыхтоўку юбілейных мерапрыемстваў, распавёў таксама пра мінулыя месяцы Святога года. Як ён адзначыў, Юбілей моладзі можна назваць кульмінацыйным момантам. На ім сабраліся натоўпы маладых людзей розных культур і традыцый, якія “глядзяць у будучыню з энтузіязмам”.
Мэр Рыма Рабэрта Гуальцьеры, у сваю чаргу, падкрэсліў, што “ў свеце войнаў, пасланняў і мовы нянавісці пачуццё міру і ўключэння, якое прынёс Юбілей, асабліва Юбілей моладзі, – гэта цудоўнае пасланне надзеі, якое Рым скіроўвае да ўсяго свету”.