Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

4000 ромаў, сінці і вандроўнікаў збяруцца на Юбілей у Ватыкане

18-19 кастрычніка 2025 года ў Рыме пройдзе Юбілей Ромаў, Сінці і Вандроўнікаў. Чакаецца каля 4000 пілігрымаў, якія сустрэнуцца з Папам Львом XIV.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Юбілейная сустрэча пад дэвізам “Надзея вандруе” збярэ ўдзельнікаў з больш чым 70 краін свету. Арганізатарамі выступаюць структуры Святога Пасада, італьянскі епіскапат і каталіцкія супольнасці.

У суботу, 18 кастрычніка, у Зале Паўла VI адбудзецца сустрэча са сведчаннямі, музыкай і малітвай. Да пілігрымаў далучыцца Папа Леў XIV. Малітоўную частку правядуць кардынал Фабіа Баджа і біскуп Джан Карла Перэга. Дзень завершыцца пілігрымкай праз Святую Браму ватыканскай базілікі.

У нядзелю, 19 кастрычніка, у санктуарыі Божай Любові адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць кардынал Баджа. Пасля літургіі пройдзе малітва ў гонар благаслаўлёнага Сэферына Хіменэса Мальі – першага мучаніка-цыгана, забітага ў Іспаніі ў 1936 годзе. Завершыцца Юбілей святочным абедам.
 

17 кастрычніка 2025, 09:48