Пошук

Агульнае фота ўдзельнікаў II Міжнароднага кангрэса па душпастырстве пажылых людзей Агульнае фота ўдзельнікаў II Міжнароднага кангрэса па душпастырстве пажылых людзей 

Кардынал Фарэл: Касцёл бачыць у пажылых дар, а не праблему

Рост колькасці пажылых – гэта не праблема, а шанец і дар Бога, - заявіў кардынал Кевін Фарэл, адкрываючы ў Рыме форум, прысвечаны гэтай тэме.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця выступіў на ІІ Міжнародным кангрэсе душпастырства пажылых людзей, які праходзіць з 2 па 4 кастрычніка 2025 года. Ён адзначыў, што ў свеце адбываецца дэмаграфічная трансфармацыя, і пажылыя людзі ўжо не меншасць, а значная частка грамадства.

Кардынал нагадаў пра вялікі ўклад Папы Францішка, які назваў пажылых “будучыняй Касцёла, а не толькі яго мінулым”. Аснову для такой душпастырскай апекі заклаў яшчэ святы Ян Павел II, а працягнуў Бэнэдыкт XVI.

Іерарх падкрэсліў, што Касцёл бачыць у павелічэнні працягласці жыцця не цяжар для грамадства, а “дар Бога” і “новы шанец”. Ён заўважыў, што ў многіх парафіях пажылыя вернікі з’яўляюцца самай актыўнай групай.

Мэта кангрэса – выпрацаваць душпастырскія адказы, адэкватныя гэтай новай рэчаіснасці.
 

03 кастрычніка 2025, 10:26