Пошук

Карл ІІІ у Ватыкане: размова пра мір, экалогію і экуменізм

Ахова навакольнага асяроддзя, барацьба з беднасцю, прасоўванне міру і бяспекі, развіццё экуменізму – тэмы, якія абмяркоўваліся ў рамках візіту караля Вялікабрытаніі Карла ІІІ у Ватыкан.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пасля аўдыенцыі ў Святога Айца, якая адбылася 23 кастрычніка 2025 года, брытанскі манарх сустрэўся з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце адзначаліся добрыя двухбаковыя адносіны паміж Святым Пасадам і Вялікабрытаніяй, абмяркоўваліся тэмы, якія ўяўляюць агульную зацікаўленасць, такія як ахова навакольнага асяроддзя і барацьба з беднасцю. Асаблівая ўвага была нададзена супольным намаганням па прасоўванні міру і бяспекі перад абліччам глабальных выклікаў, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

У афіцыйным ватыканскім камюніке адзначаецца таксама, што, узгадваючы гісторыю Касцёла ў Вялікабрытаніі, бакі не абмінулі і сумеснага разважання пра неабходнасць далейшага развіцця экуменічнага дыялогу.
 

23 кастрычніка 2025, 14:15