Пошук

2024.10.29 Il Rapporto Annuale sugli abusi della Pontificia Commissione per la Tutela dei Minori

Абарона непаўналетніх: справаздача Папскай камісіі

Папская камісія па абароне непаўналетніх выдала другую Гадавую справаздачу. У аснове дакумента – выпраўленне шкоды (riparazione) і слуханне пацярпелых як шлях навяртання.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папская камісія па абароне непаўналетніх прадставіла сваю другую Гадавую справаздачу за 2024 год, якую яе старшыня, арцыбіскуп Тыбо Верні, назваў “жывым інструментам супольнага навяртання”. Дакумент падкрэслівае, што працэс рэформ патрабуе не толькі змены працэдур, але і “навяртання сэрцаў”.

Справаздача грунтуецца на канцэпцыі “Справядлівасць і Навяртанне”, робячы ў гэтым годзе акцэнт на выпраўленні шкоды (riparazione). Камісія распрацавала практычнае кіраўніцтва, якое прадугледжвае стварэнне бяспечных прастор для слухання пацярпелых, афіцыйныя прабачэнні, духоўную і псіхалагічную падтрымку, а таксама інстытуцыйныя рэформы. Фінансавая кампенсацыя разглядаецца толькі як адзін з элементаў комплекснага падыходу.

Цэнтральнае месца ў працы Камісіі займае непасрэднае ўзаемадзеянне з пацярпелымі, чый досвед і меркаванні ўплываюць на рэкамендацыі для мясцовых Касцёлаў. Справаздача ахоплівае аналіз сітуацыі ў 19 епіскапатах па ўсім свеце, дыкастэрыях Рымскай курыі і рухах свецкіх католікаў.

Сярод ключавых выклікаў названы неабходнасць распрацоўкі пратаколу звальнення кіраўнікоў, вінаватых у злоўжываннях, а таксама значныя адрозненні ў рэсурсах і практыках паміж рознымі рэгіёнамі свету.

Працягваецца развіццё ініцыятывы “Memorare” для навучання і падтрымкі ў сферы абароны непаўналетніх у краінах глабальнага Поўдня.
 

16 кастрычніка 2025, 12:30