Пошук

Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота

Паралін – народу Венесуэлы: будаваць мір на аснове справядлівасці

Адказаць на сваё пакліканне да міру, заснаванага на справядлівасці, праўдзе, любові і павазе да правоў чалавека, заклікаў кардынал П’етра Паралін народ Венесуэлы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

20 кастрычніка 2025 года Дзяржсакратар узначаліў у Базіліцы Святога Пятра Імшу падзякі за кананізацыю першых венесуэльскіх святых – Хасэ Грэгорыа Эрнандэса і Марыі Кармэн Рэндылес. У гаміліі ён заклікаў народ Венесуэлы адказаць на сваё пакліканне да міру, заснаванага на праўдзе, любові і павазе да правоў чалавека.

Кардынал П’етра Паралін адзначыў, што кананізацыя двух новых святых – гэта “момант Божай ласкі і надзеі” для ўсёй Венесуэлы. Ён падкрэсліў, што святы Хасэ Грэгорыа Эрнандэс быў “сведкам любові праз служэнне хворым і бедным”, а святая Марыя Кармэн Рэндылес – “моцнай жанчынай, якая перадавала веру і будавала адзінства”.

Іерарх заклікаў народ Венесуэлы слухаць Божае слова і імкнуцца да еднасці. “Толькі так, дарагая Венесуэла, ты зможаш адказаць на сваё пакліканне да міру – калі будзеш будаваць яго на падмурках справядлівасці, праўды, свабоды і любові, паважаючы правы чалавека і ствараючы прасторы сустрэчы і дэмакратычнага суіснавання, аддаючы прыярытэт таму, што аб’ядноўвае, а не таму, што падзяляе, шукаючы сродкі і магчымасці для знаходжання агульных рашэнняў вялікіх праблем, якія датычаць цябе, ставячы агульнае дабро мэтай любой грамадскай дзейнасці”, - сказаў бліжэйшы супрацоўнік Папы.
 

20 кастрычніка 2025, 14:33