Пошук

Сядзіба Дыкастэрыі веравучэння Сядзіба Дыкастэрыі веравучэння 

Справа ксяндза Рупніка: прызначаны суддзі Трыбунала

“9 кастрычніка 2025 года былі прызначаны пяць суддзяў Трыбунала, які будзе разглядаць справу ксяндза Марка Івана Рупніка”, - паведаміла Дыкастэрыя веравучэння.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Судовая калегія будзе складацца з жанчын і духоўных асобаў, якія не з’яўляюцца членамі Дыкастэрыі веравучэння і не займаюць ніякіх пасадаў у Дыкастэрыях Рымскай курыі. Гэта было зроблена для таго, каб, як і ў кожным судовым працэсе, лепш гарантаваць аўтаномію і незалежнасць названага Трыбунала”, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні, апублікаваным 13 кастрычніка 2025 года ў Ватыкане.

Ксёндз Марк Іван Рупнік – былы славенскі езуіт, вядомы мастак і прапаведнік. Ён абвінавачваецца ў псіхалагічных і сексуальных злоўжываннях адносна некаторых манахінь. У 2023 года святар быў выключаны з Таварыства Езуса і, на яго ўласную просьбу, прыняты ў славенскую дыяцэзію Копер. Расследаванне яго справы, тэрмін даўнасці па якой скасаваў Папа Францішак, вядзецца Дыкастэрыяй веравучэння з кастрычніка 2023 года.
 

13 кастрычніка 2025, 13:56