Пошук

Леў XIV прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Чылі

Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Чылі Габрыэля Борыча Фонта. Лацінаамерыканскі палітык абмеркаваў у Ватыкане сацыяльна-палітычную сітуацыю ў краіне і ролю Касцёла.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сустрэча адбылася ў Апостальскім палацы раніцай 13 кастрычніка 2025 года. Пасля размовы са Святым Айцом Прэзідэнт Чылі сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы кардыналам П’етра Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

Падчас сардэчных размоў у Дзяржаўным сакратарыяце было выказана задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі паміж Святым Пасадам і Чылі. Гэта трывалая аснова для далейшага супрацоўніцтва ў вырашэнні агульных праблем.

Асаблівая ўвага была звернута на каштоўны ўклад, які Касцёл робіць у жыццё краіны ў розных сферах. Бакі абмеркавалі розныя аспекты сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Чылі. У прыватнасці, размова ішла пра барацьбу з беднасцю, міграцыйныя з'явы і этычныя пытанні, якія стаяць перад чылійскім грамадствам.
 

14 кастрычніка 2025, 08:16