Пошук

Бежанцы з Судана шукаюць прытулак у Чадзе Бежанцы з Судана шукаюць прытулак у Чадзе   (ZOHRA BENSEMRA)

Святы Пасад: гуманітарная дапамога павінна быць па-за ідэалогіяй

На пасяджэнні 76-га Выканаўчага камітэта Праграмы Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, якое прайшло ў Жэневе 6 кастрычніка 2025 года, прадстаўнік Святога Пасада айцец Даніэль Пача звярнуў увагу на "крызіс фінансавання" гуманітарных аперацый.

Vatican News

Падсакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі заклікаў пераадолець межы ідэалогій і кароткатэрміновых геапалітычных інтарэсаў, каб дзейнічаць у духу сумеснай адказнасці.

Ён адзначыў, што сёння ў свеце налічваецца больш за 123 мільёны чалавек, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну паходжання, і гэтая лічба няўхільна расце, заклікаючы да тэрміновага адказу міжнароднай супольнасці. Ён выказаў блізкасць да ахвяр працяглых канфліктаў ва Украіне і Сектары Газа, а таксама шматлікіх іншых “забытых крызісаў”, такіх як у Судане, Паўднёвым Судане, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і М’янме.

Айцец Пача нагадаўшы пра зніжэнне фінансавання, прызначанага для гуманітарнага сектара. Рэагаванне на крызісы не можа грунтавацца на кароткатэрміновых палітычных ці геапалітычных інтарэсах, - заявіў ён. Міжнародная абарона – гэта не прывілей, а абавязак і права чалавека. Такім чынам, крызіс гуманітарнага сектара з'яўляецца выпрабаваннем не толькі шматбаковасці, але і нашай чалавечнасці, - падкрэсліў дыпламат.

Прадстаўнік Святога Пасада нагадаў пра прынцып "агульнай адказнасці", які азначае, што ніводная дзяржава не павінна ў адзіночку вырашаць праблему "масавых перамяшчэнняў". Ён нагадаў чатыры прынцыпы, на якіх павінна грунтавацца дзейнасць у гэтым напрамку: прыём, абарона, прасоўванне і інтэграцыя. На практыцы гэта азначае стварэнне гуманітарных калідораў, спрыянне ўз'яднанню сем'яў і гарантыю павагі да правоў бежанцаў, у адпаведнасці з Жэнеўскай канвенцыяй 1951 года.

Айцец Пача нагадаў пра пастаянную прыхільнасць Святога Пасада падтрымцы мігрантаў, якая ажыццяўляецца з дапамогай шматлікіх каталіцкіх арганізацый і дыяцэзіяльных праграм. Ён працытаваў Льва XIV, які казаў аб тым, што прызнаць у іншым брата ці сястру — значыць вызваліцца ад ілюзіі, што мы адзіныя дзеці, а таксама ад логікі партнёраў, якія трымаюцца разам толькі з-за інтарэсаў.

08 кастрычніка 2025, 13:16