Пошук

Новая пасол Грэцыі пры Святым Пасадзе, спадарыня Дэспіна Пулу, уручыла даверчыя граматы Папу Льву XIV Новая пасол Грэцыі пры Святым Пасадзе, спадарыня Дэспіна Пулу, уручыла даверчыя граматы Папу Льву XIV  (@Vatican Media)

Новая пасол Грэцыі ўручыла даверчыя граматы Папу

15 лістапада 2025 года новая пасол Грэцыі пры Святым Пасадзе, спадарыня Дэспіна Пулу, уручыла даверчыя граматы Папу Льву XIV.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Новая пасол з'яўляецца кар'ерным дыпламатам з багатым і разнастайным досведам. Атрымаўшы юрыдычную адукацыю ў Афінах, спадарыня Пулу распачала сваю дыпламатычную службу, займаючыся складанымі пытаннямі грэка-турэцкіх адносін. Яе першая працяглая замежная місія праходзіла ў Злучаных Штатах, у Генеральным консульстве ў Нью-Ёрку.

Пазней яе дыпламатычны шлях пралягаў праз розныя краіны і кантыненты. Яна служыла на Балканах, у пасольстве ў Албаніі, а затым прадстаўляла інтарэсы сваёй краіны ва Усходняй Азіі, працуючы ў пасольстве ў Японіі.

Размова Папы з новым паслом Грэцыі
Размова Папы з новым паслом Грэцыі   (@Vatican Media)

 

Вярнуўшыся ў Еўропу, спадарыня Пулу займала адказныя пасады ў ключавых еўрапейскіх сталіцах, уключаючы Берлін, Маскву і Стакгольм, што сведчыць аб высокім даверы з боку кіраўніцтва грэчаскага МЗС.

Непасрэдна перад прызначэннем да Святога Пасаду, дыпламат узначальвала ў МЗС Грэцыі напрамак, звязаны з краінамі Паўднёва-Усходняй Еўропы, што робіць яе глыбокім экспертам у гэтым стратэгічна важным рэгіёне.

Дэспіна Пулу нарадзілася ў 1970 годзе, замужам, мае дачку.
 

15 лістапада 2025, 11:27