Пошук

Мехрыбан Аліева падчас знаходжання ў Ватыкане Мехрыбан Аліева падчас знаходжання ў Ватыкане  (AZERTAC Azerbaijan State News Agency)

Культурная дыпламатыя ў Ватыканскай бібліятэцы

Першая віцэ-прэзідэнт Азербайджана Мехрыбан Аліева наведала Ватыканскую бібліятэку, каб абмеркаваць захаванне і дыгіталізацыю гістарычнай спадчыны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Арцыбіскуп Джавані Чэзарэ Пагацы, Архіварыус і Бібліятэкар Святога Рымскага Касцёла, прэзентаваў вынікі працы па рэстаўрацыі і дыгіталізацыі рукапісаў. Праект ажыццяўляецца ў рамках пагаднення з Фондам Гейдара Аліева і Азербайджанскай акадэміяй навук.

Ужо ў 2013-2014 гадах дзякуючы гэтаму партнёрству былі адрэстаўраваны і алічбаваны 75 манускрыптаў, важных для цюркскай і азербайджанскай культурнай спадчыны. Мэтай далейшага ўзаемадзеяння з'яўляецца забеспячэнне доступу навукоўцаў да рэдкіх рукапісаў, карт і публікацый для вывучэння гісторыі краіны.

Ватыканская бібліятэка, заснаваная ў XV стагоддзі, і Апостальскі архіў з'яўляюцца аднымі з найважнейшых сусветных сховішчаў ведаў. Яны захоўваюць мільёны кніг, рукапісаў і афіцыйных дакументаў Апостальскай Сталіцы, даступных для даследчыкаў.

На заканчэнне візіту Мехрыбан Аліева перадала ў дар Бібліятэцы камплект выданняў, прысвечаных гісторыі, прыродзе і культурнай спадчыне Азербайджана, умацоўваючы культурны дыялог.
 

04 лістапада 2025, 09:09