Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Ватыкан: працяг дыялогу аб сінадальным органе Касцёла ў Германіі

Прадстаўнікі Святога Пасаду і нямецкага епіскапату правялі чарговую сустрэчу, падчас якой абмеркавалі розныя аспекты будучага статуту сінадальнага органа Касцёла ў Германіі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

12 лістапада 2025 года ў Ватыкане адбылася сустрэча прадстаўнікоў Рымскай курыі і Канферэнцыі Біскупаў Германіі. Яна стала працягам дыялогу, распачатага падчас візіту “ad limina” нямецкіх біскупаў у лістападзе 2022 года. Папярэднія сустрэчы прайшлі 26 ліпеня 2023 года, 22 сакавіка 2024 года і 28 чэрвеня 2024 года.

Дыялог праходзіў у шчырай, адкрытай і канструктыўнай атмасферы. Былі разгледжаны розныя пункты будучага статуту сінадальнага органа Касцёла ў Германіі (пад назвай “Сінадальная канферэнцыя”), якія датычацца яго характару, складу і кампетэнцый, - гаворыцца ў сумесным паведамленні Святога Пасаду і нямецкага епіскапату.

Рымскую курыю прадстаўлялі кардыналы Віктар Фернандэс, Курт Кох, П’етра Паралін і Артур Рошэ, а таксама арцыбіскуп Філіпа Яноне. Канферэнцыю Біскупаў Германіі прадстаўлялі біскупы Штэфан Акерман, Георг Бэтцынг, Бертрам Маер, Франц-Ёзаф Овербек, а таксама генеральны сакратар Беатэ Гілес і прэс-сакратар нямецкага епіскапату Матыяс Коп. У якасці госця прысутнічаў біскуп Штэфан Остэр.
 

13 лістапада 2025, 08:43