Новы медпункт у Ватыкане – жэст міласэрнасці Папы
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Адкрыццё новай медыцынскай установы запланавана на 16 лістапада 2025 года. Яна размесціцца пад каланадай Плошчы Святога Пятра, побач з ужо існуючай амбулаторыяй “Маці Міласэрнасці”, заснаванай па жаданні Папы Францішка.
Як паведаміў доктар Масіма Ралі, дырэктар абедзвюх устаноў, новы пункт будзе дадаткова аснашчаны рэнтгеналагічным абсталяваннем, што пашырыць магчымасці аказання дапамогі.
У амбулаторыі “Маці Міласэрнасці” на гэты момант працуе 120 чалавек, у тым ліку сто ўрачоў. Доктар Ралі патлумачыў, што бяздомныя і патрабуючыя могуць бясплатна атрымаць тут кансультацыі ўрачоў агульнай практыкі і спецыялістаў. Пры неабходнасці ім прапануюцца акуляры і зубныя пратэзы. Штодзённа ва ўстанову звяртаюцца ад 60 да 70 пацыентаў.