Тры штэмпелі ад філатэлістаў Ватыкана: падарожжа Папы і юбілей
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Апостальскае падарожжа Льва XIV у Турцыю і Ліван (27 лістапада - 2 снежня 2025 года) будзе адзначана двума асобнымі штэмпелямі. Штэмпель "Папа Леў XIV у Турцыі", які будзе выкарыстоўвацца з 27 па 30 лістапада, змяшчае стылізаваны лагатып візіту. Другі штэмпель, прысвечаны этапу ў Ліване (30 лістапада - 2 снежня), таксама ўключае афіцыйны лагатып падарожжа. Абодва маюць круглае поле дыяметрам 38 міліметраў і адпаведныя памятныя надпісы.
Трэці спецыяльны штэмпель прымеркаваны да 10-годдзя санктуарыя Санта-Марыя-ін-Чэльсана, якое будзе адзначацца 8 снежня 2025 года. На ім намалявана графічная апрацоўка сярэднявечнай іконы Virgo Lactans – галоўнай святыні гэтага месца. Круглы штэмпель дыяметрам 38 міліметраў утрымлівае надпіс, прысвечаны юбілею, і дату выкарыстання.
Філатэлістычныя матэрыялы для гашэння штэмпелямі, прысвечанымі падарожжу, можна даслаць да 3 студзеня 2026 года, а для штэмпеля санктуарыя – да 10 студзеня 2026 года.