Сумленне ў агні: Андрэа Тарніелі пра выклікі Вялікага посту
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У сваёй аўтарскай рубрыцы Андрэа Тарніелі звяртаецца да гаміліі Папы Льва XIV на Папяльцовую сераду, што прагучала 18 лютага 2026 года, звяртаючы ўвагу на рэдкую ў нашы дні здольнасць людзей і інстытутаў прызнаваць свае памылкі.
Вялікі пост, на думку аўтара, – гэта час не толькі для асабістага пакаяння, але і для адважнага прыняцця супольнай адказнасці за “структуры граху”.
Попел міжнароднага права і справядлівасці
Тарніелі цытуе Пантыфіка, які апісвае сучасны стан чалавецтва як “цяжар свету, які гарыць”, дзе гарады знішчаюцца вайной, а экасістэмы і міжнароднае права ператвараюцца ў попел. Ён падкрэслівае, што асабісты грэх рэзаніруе на глабальным узроўні, ствараючы эканамічныя і палітычныя сістэмы, якія нясуць смерць.
Прызнанне ўласных памылак з’яўляецца першым крокам да сапраўднага аднаўлення грамадства
Рэдактар задае вострыя пытанні міжнароднай супольнасці, Еўропе і кожнаму хрысціяніну: ці зроблена ўсё магчымае, каб спыніць трагедыю ва Украіне, якая пачалася з расійскай агрэсіі ў 2022 годзе? Ён з болем узгадвае пра дзясяткі тысяч загінулых у Газе, ахвяр задушаных пратэстаў і мігрантаў, якія працягваюць гінуць у Міжземным моры пры маўклівай згодзе свету.
Аўтар заклікае не спыняцца на роспачы сярод руін, а выкарыстоўваць пост як магчымасць для рахунку сумлення адносна нашай пасіўнасці ў гонцы ўзбраенняў. Паводле Андрэа Тарніелі, прызнанне грахоў – гэта ўжо прадвесце ўваскрашэння, бо яно дае сілы ўстаць і пачаць будаваць свет наноў.